Першая беларускамоўная гульня для телефонаў-андроідаў з’явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell - прыгоды маленькага намаляванага чалавека - стварыла арт-студыя Pras. Гэтае слова можна перакласці як"папяровы чорцік". Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху.

"/> Першая беларускамоўная гульня для телефонаў-андроідаў з’явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell - прыгоды маленькага намаляванага чалавека - стварыла арт-студыя Pras. Гэтае слова можна перакласці як"папяровы чорцік". Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху.

"/>


Першая беларускамоўная гульня для телефонаў-андроідаў з’явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell - прыгоды маленькага намаляванага чалавека - стварыла арт-студыя Pras. Гэтае слова можна перакласці як"папяровы чорцік". Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху.

Спачатку PaperHell каштаваў $1, а пасля 100ў бясплатным. Ці карыстаўся ён попытам у карыстальнікаў андроідаў?

На гэты момант колькасць спамповак ужо пераваліла за 5000. Прычым найбольш прыгоды папяровага чалавека ўпадабалі амерыканцы (23% спамовак).

На другім месцы Расія (19%) і толькі на трэцім - Беларусь (12%). Пасля з вялікім адрывам ідуць Украіна, Германія, Мексіка і іншыя краіны (менш за 3%).

Што да мовы карыстальнікаў, то расійская і англійская ідуць фактычна нага ў нагу - 35% супраць 33%. Нагадаем, беларускай мовы ў інтэрнэт-краме праграм Google Play няма.

"Ніякай дадатковай рэкламы мы не рабілі, - кажа Мікалай Тамашэвіч. - Спрацавала сарафаннае радыё. Дарэчы, траціна спамповак актыўная - значыцца, людзі карыстаюцца".

Водгукі пра PaperHell розныя. Гульня атрымала 30 ацэнак, сярэдні бал - 4,1 па 5-бальнай шкале."Не разумее мозг, адкуль такія каментары з ацэнкамі, гульня адстой", - пішуць адны."Шпілю, не адрываючыся, ужо больш за тыдзень! Усе аднакласнікі пытаюцца, дзе купіў, а я ім: пацаны, яна ж бясплатная!" - даводзяць іншыя.

Што да платнай версіі, то яна карыстаецца нашмат меншым поспехам. Гульню набылі каля 50 чалавек.

Але з сабраных $50 стваральнікам дасталася толькі палова. $25 давялося заплаціць за стварэнне рахунку ў Google Play.

Наша Ніва


Количество показов: 
Кем создан (имя): 

Возврат к списку


Оставить комментарий


Авторизуйтесь либо Зарегистрируйтесь для того чтобы оставить комментарий на форуме. Или, может быть, вам удобнее ВКонтакте или Facebook?